WikiLeaks

WikiLeaks
англ.: WikiLeaks
URL wikileaks.org
Камерцыйны Няма
Тып сайта Сховішча дакументаў
Мова(-ы) англійская; даступныя пераклады асобных дэпеш
Уладальнік The Sunshine Press[1]
Аўтар Джуліян Асанж
Пачатак працы 4 кастрычніка 2006[2]
Бягучы статус Актыўны
Рэйтынг Alexa 16 899[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

WikiLeaks (ад англ. Wiki і leak — «выцечка») — міжнародны сацыяльны сеткавы праект, заснаваны на дапрацаваным вікі-рухавіку, у якім была ўведзена магчымасць ананімнага рэдагавання артыкулаў з выкарыстаннем тэхналогій MediaWiki, Freenet, Tor і PGP.

Мэтай праекта аб'яўлена «публікацыя і аналіз дакументаў, якія сталі даступнымі з прычыны ўцечкі інфармацыі». Для навігацыі магчыма выкарыстоўваць бяспечны доступ па пратаколу HTTPS. Нягледзячы на ​​сваю назву, Wikileaks не з'яўляецца вікі-сайтам: чытачы, якія не валодаюць адпаведным дазволам, не могуць рэдагаваць яго змест. Але стаць ананімнай крыніцай інфармацыі можа любы, хто ёй валодае і дашле ў «рэдакцыю».

WikiLeaks спачатку мела вікі-сайт, які мог вольна рэдагавацца наведвальнікамі, але пазней скарысталася традыцыйнай мадэллю апублікавання, якая болей не дазваляе рэдагаваць або каментаваць тэксты. Пасля таго, як сайт быў падвергнуты адлеглым масавым атакам, а таксама адмоваў розных інтэрнэт-правайдараў, маюцца некалькі люстэркаў.

  1. Wikileaks:About. WikiLeaks. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2008. Праверана 3 чэрвеня 2009.
  2. Whois Search Results: wikileaks.org(недаступная спасылка). GoDaddy.com. Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2012. Праверана 10 December 2010.
  3. https://web.archive.org/web/20171120174314/https://www.alexa.com/siteinfo/https://wikileaks.org/

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search